Лепшыя рок-альбомы і хіты траўня 2026
Прывітанне, сябры! Травень быў багаты на цікавыя рок-навінкі – прадстаўляю вашай увазе самыя яскравыя з іх!
Shinedown - EI8HT. Восьмы рэліз амерыканскага рок-гурта, які прапаноўвае слухачам цэлых 18 трэкаў і новыя музычныя эксперыменты. Вакаліст Брэнт Сміт апісаў новы матэрыял як «любоўны ліст» да разнастайных музычных уплываў гурта. Акрамя звыклага цяжкага року, тут моцна адчуваюцца элементы амерыканы, блюграса, рытм-энд-блюзу і кантры.
Крытыкі хваляць ідэальны баланс паміж адшліфаваным стадыённым прадзюсаваннем і сырой, жывой энергіяй рок-н-ролу. На іх думку, альбом пацвердзіў рэпутацыю Shinedown як самага стабільнага і ўплывовага сучаснага рок-гурта на дадзены момант. Разам з тым Shinedown умацоўваюць свой статус абсалютных рэкардсменаў Billboard па колькасці сінглаў нумар адзін у разделе Mainstream Rock.
Dark Divine - Undead Melody. Другая студыйная праца амерыканскага металкор-гурта. Першыя дэма-запісы былі змрочнымі, песімістычнымі аналізамі чалавечых адносін. Гурт свядома вырашыў «перавярнуць усё з ног на галаву» і дадаць забаўляльны, фестывальны элемент.
Калі вам падабаецца хэлоўінская эстэтыка, багатыя сінтэзатарныя аранжыроўкі, запамінальныя харавыя прыпевы і «эмацыйны металкор з тоўстым пластом падводкі для вачэй» — альбом стане адным з вашых любімых у гэтым годзе.
The All-American Rejects – Sandbox. Пяты студыйны альбом амерыканскага альтэрнатыўнага рок-гурта і першы поўнафарматны за 14 гадоў пасля пласцінкі «Kids in the Street» (2012). Франтмен Тайсан Рытэр прызнаўся, што для ўз'яднання гурта спатрэбілася «шмат размоў каля каміна», а ідэя новага матэрыялу нарадзілася пасля паспяховага сумеснага турнэ ў 2023 годзе.
Рытэр таксама адзначыў, што многія фанаты жадаюць ад гурта проста «капсулу часу», якая б вярнула іх у маладосць. Аднак мэтай «Sandbox» было стварыць рэзананс менавіта сёння, паказаўшы сталенне. Тым больш, «Sandbox» — гэта першы ў гісторыі гурта цалкам незалежны рэліз пасля разрыву з буйным лэйблам Interscope. Музыканты працавалі без ціску індустрыі і стваралі тое, што хацелі самі.
The Flatliners - Cold World. Сёмая студыйная плытка канадскага панк-рок гурта. Гэта альбом-суцяшэнне ў нашы трывожныя часы перамен. Гурт не спрабуе прыдумаць кола ці ўкараніць чужыя жанравыя фішкі — яны дораць слухачу менавіта тое, чаго чакаеш ад іх хрыплага панк-року з пахам старой джынсавай курткі.
Калі вы шукаеце сумленны, меладычны і правераны часам панк-рок з шыкоўнымі гітарнымі акцэнтамі - «Cold World» стане выдатным дадаткам да вашага плэйліста.
Што яшчэ варта паслухаць:
- All Them Witches - House of Mirrors
- Crown Lands - Apocalypse
- Paul McCartney - The Boys of Dungeon Lane
- Sevendust - One